beshankovichy.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Бешенковичей Экономика

24.08.2017 07:00

109 просмотров

0 комментариев

Новы расійскі крэдыт, каб аддаць стары: што пра яго думаюць эканамісты

Беларусь возьме крэдыт у Расіі, каб вярнуць доўг Расіі. І гэта зусім не парадокс, а рэаліі беларускай эканомікі.

Так неабходнасць у расійскім крэдыце на 700 мільёнаў долараў тлумачыць старшы аналітык "Альпары" Вадзім Іосуб:

"Нам трэба 700 мільёнаў долараў ад Расіі, каб вярнуць сёлета 700 мільёнаў долараў Расіі без зніжэння золатавалютных рэзерваў. Ужо некалькі апошніх гадоў палітыка дзяржавы ў галіне дзярждоўгу фармулюецца проста: перапазычыць, каб аддаць".

Расійскі ўрад ужо ўхваліў выдзяленне дзяржаўнага крэдыту нашай краіне. У бліжэйшы час мусяць прайсці перамовы прадстаўнікоў Мінфінаў і МЗС краін, а пасля — падпісанне адпаведнага беларуска-расійскага пагаднення.

Эканаміст Яраслаў Раманчук мяркуе, што новы расійскі крэдыт замарозіць рэформы на беларускіх прадпрыемствах, якія ў будучыні могуць стаць здабычай Расіі.

“Гэты крэдыт, каб беларускі ўрад не думаў пра рэформы. Тады Расія зможа выйграць час, праз год-два, калі даўгі будуць велізарнымі, можна будзе за 20-30% сённяшняй кошту набыць нашы паспяховыя прадпрыемствы. Гэта гульня Крамля, які будзе кожны год выкарыстоўваць негатоўнасць беларускага ўраду да рэформаў для таго, каб найбуйнешныя прадпрыемствы проста перааформіць праз даўгі”.

Эканаміст параўновае такі крэдыт з “дозай для наркамана”, каб той проста “не хадзіў да лекара”. Такі крэдыт можа часова ўратаваць кар’еры ТОП-чыноўнікаў, але пасля тыя ўсё адно будуць адказваць, дадае Раманчук.

Паводле эканаміста Леаніда Заікі, Беларусі наогул варта забараніць браць крэдыты, бо краіна не паспявае расплачвацца па тых пазыках, якія мы ўжо ўзялі.

“Мы не паспяваем расплачвацца, наш ВУП упаў з 2014 года на 38%. На столькі стала менш даходаў і менш магчымасцяў. Нам толькі сёлета трэба заплаціць каля 4 мільярдаў долараў”.

Праблемы даўгоў далей будуць яшчэ больш вострымі, бо эканоміка не развіваецца, лічыць эканаміст Леанід Злотнікаў. 10% бюджэту сыходзіць на раздачу даўгоў.

“Тапельцу ўсё адно, колькі над ім вады. У нас даўгі, якія мы не ведаем, як аддаць у перспектыве. У гэтым годзе мы яшчэ іх аддадзім, натуральна. Але праблема будзе нарастаць. У даўгі нельга болей залазіць, бо мы можам не аддаць пазней”.

На сёння знешні доўг Беларусі складае 15,6 мільярдаў долараў. Толькі за паўгода Беларусь заплаціла 508 мільёнаў долараў на знешніх даўгах.

Фота Леаніда Злотнікава — belsat.eu

https://euroradio.fm

Последние новости

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
  • список комментариев пуст