beshankovichy.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Бешенковичей Экономика

31.08.2017 14:50

102 просмотра

0 комментариев

Статыстыка і жыццё

Бешанковіцкі раён па-ранейшаму знаходзіцца ў дзесятцы найбяднейшых раёнаў па заробках. Хаця сур’ёзных падстаў для гэтага, здаецца, няма.

Сярэдні заробак па Беларусі ў ліпені ўзняўся да 827,5 рублёў. Толькі ў двух раёнах рэспублікі – Салігорскім і Мінскім ён пераваліў за 1000 рублёў. У Шаркаўшчынскім раёне, які з’яўляецца найбяднейшым у Беларусі, ён складае 491 рубель. Недалёка адышоў ад гэтай лічбы Бешанковіцкі раён, дзе сярэдні заробак за ліпень падвысіўся на 2,2% адносна ліпеня 2016 года і склаў 546,9 рубля.

Калі ўлічыць, што чыноўнікі, іх набліжаныя, адміністрацыі прадпрыемстваў маюць заробкі значна вышэйшыя за сярэднія па раёну, то рэальныя заробкі абсалютнай большасці насельніцтва раёна не перавышаюць 300 – 400 рублёў.

Па меншай меры дзіўна ўсё гэта, што ў раёне, які мае такія сур'ёзныя прадпрыемствы як “Націвіта” і “Белкатламаш”, дзе надоі на карову адны з найвышэйшых у вобласці асноўная маса насельніцтва балансуе на мяжы выжывання.

Людзі выжываюць за кошт падсобных гаспадарак, за кошт пенсій сваіх дзядуль і бабуль, з’язджаюць на заробкі куды далей з краіны.

Сельская гаспадарка раёна трымаеца за кошт “Наватара”, які займае ўжо лічы паўраёна і чые землі ляжаць уздоўж трасы Мінск – Віцебск. Ён забяспечвае больш-менш прыстойныя паказнікі па ўраджайнасці асноўных сельгаскультур. Тыя ж гаспадаркі, якія знаходзяцца крыху далей ад дарог, тыпу “Плісы” ці “Аграсервіс”, знаходзяцца цалкам у заняпадзе.

А што ўлада? А ўлада робіць выгляд, што так і трэба. Што гэта – норма жыцця.

А.Тутэйшы

1 оценка 5.0

Последние новости

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
  • список комментариев пуст