beshankovichy.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Бешенковичей Экономика

03.09.2017 17:50

183 просмотра

0 комментариев

Кошты бешанковіцкага рынку 3 верасня

Як і раней, на бешанковіцкага рынку можна набыць любую сельгаспрадукцыю. На гандлёвых радах можна знайсці памідоры на любы густ, бульбу, капусту, агуркі...

Капусту, якая тыдзень таму, каштавала 40 капеек за кг, прадавалі па 50. Брусніцы каштавалі 3 рублі за літр, але можна было набыць і за 2,5. Калі купляеш вядро, то можна дамовіцца на зніжку. Адно мёд застаецца стабільным - 8 рублёў за паўлітровы слоік.

Цяпер ужо свае памідоры каштуюць 1,0 рубель за кг, прывазныя прадаюць па 80 капеек і танней. Маленькія агуркі каштуюць 1,4 рубля за кг, вялікія - 0,7, але іх прадавалі лічаныя гандляры.

Кошты на зерне новага ўраджаю змяніліся. Некаторыя прадаўцы за вядро пшаніцы просяць ужо 3,0 рублі, а не 3.5. Вядро ячменю каштавала 2,5 рублі.

Свае яблыкі (ананасавыя) прадавалі 1 рубель за кг.

Аддзел інфармацыі.

1 оценка 5.0

Последние новости

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
  • список комментариев пуст