Топ-10 раёнаў з самай нізкай сярэдняй зарплатай у кастрычніку
Раён Сярэдні заробак у кастрычніку Як змяніўся ў параўнанні з вераснем (у рублях)
Мсціслаўскі 594,4 +16,6
Шаркаўшчынскі 608,2 +22,2
Мёрскі 618,3 −8,3
Слаўгарадскі 634,9 +9,8
Дрыбінскі 644,3 −33,7
Браслаўскі 646 −12,4
Бабруйскі 651,8 −2,4
Лёзненскі 655,7 −18,5
Хоцімскі 662,3 +10,4
Бешанковіцкі 663,9 −2
7 фактаў аб зарплаце ў кастрычніку
— Толькі адзін раён — Мсціслаўскі — ледзь-ледзь недацягнуў да сярэдняга заробку ў 600 рублёў.
— Адразу ў 6 раёнах краіны сярэднія заробкі перасягнулі мяжу ў 1000 рублёў.
— Пры гэтым 5 раёнаў перавысілі рубеж у 900 рублёў.
— Разрыў паміж самым бедным і самым багатым раёнам трохі павялічыўся і склаў 2,3 разы.
— Сярэдні заробак у межах
— Больш за ўсё выраслі зарплаты ў самым «багатым» Салігорскім раёне — больш, чым на 50 даляраў у эквіваленце. На другім месцы па росце заробкаў — Лунінецкі раён (плюс 65,1 рубля).
— А вось лідэрам па падзенні апынуўся Баранавіцкі раён (мінус 85 рублёў).