beshankovichy.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Бешенковичей Экономика

09.10.2019 18:46

211 просмотров

0 комментариев

Навіна дня: больш за два тыдні таму ў Бешанковічах прайшоў велапрабег

Сёньня гэтай «навіной» нас частуе сайт «Зары» і бешанковіцкага райвыканкаму. Але ці можа лічыцца навіной тое, што адбылося нават не ў мінулую, а ў пазамінулую нядзелю?

Я абедзьвюма рукамі галасую за велапрабег, прысвечаны ўсясветнаму Дню без аўтамабіля. Я выказваю ўдзячнасць тым 30-ці яго ўдзельнікам у Бешанковічах, якія знайшлі для гэтага час і магчымасць. Але я аніяк не магу зразумець пазіцыю нашай улады і яе рупара - газеты "Зара", якія падалі інфармацыю пра гэту падзею на 17-ты дзень пасля таго, як яна адбылася.

Фотаздымак з сайта газеты "Зара".

Думаецца, што ў такой "аператыўнасці" вінавата не тэхніка, якая раптам зламалася і падвяла. Вінавата пазіцыя людзей, якія з'яўляюцца манапалістамі ў галіне інфармацыі і могуць круціць ёй, як толькі пажадаюць.

Калі ў раёне адбываецца штосьці значнае, скажам, нават не забойства ці грабёж, а хаця б замена кіраўніка нейкага калгаса на іншага, то гэтай інфармацыі аніколі не з'яўляецца на сайтах нашых манапалістаў. Маўляў, яна не важная і не цікавая. Але ж тое не так, і пра гэта ведаюць самі ўладальнікі вышэйпазначаных сайтаў. На маю думку, яны проста не лічаць нас за тых, хто дастойны таго, каб атрымоўваць такую інфармацыю з першых вуснаў. А вось частаваць нас "тухляцінай", гэта ў іх атрымоўваецца выдатна.

У нашым райцэнтры штодзень адбываюцца дзясяткі значных падзей. Акрамя гэтага можна браць інтэрв'ю у цікавых людзей, каментаваць палітычныя падзеі з розных гледзішчаў... Не ўмеюць? Не хочуць? Не лічаць патрэбным?

Наш выміраючы Бешанковіцкі раён не мае аніякіх проблескаў, якія б сведчылі пра нейкую нашу светлую будучыню. Такой надзеяй маглі б стаць сайты раённай газеты і райвыканкаму. Калі б яны нам давяралі, лічылі за вартых суразмоўцаў, дзяліліся набалелым.

Не хочуць і не лічаць патрэбным.

Г.Станкевіч

Последние новости