beshankovichy.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Бешенковичей Экономика

04.11.2019 20:54

233 просмотра

0 комментариев

У Бешанковіцкім раёне сярэдні заробак працягвае расьці. У верасьні ён склаў 797,4 рубля

Але калі ў цэлым па краіне ён складае крыху больш за 1100 рублёў, то ў Бешанковіцкім раёне ён не дацягнуў і да 800 рублёў. І хаця ў будучыні ўлады абяцаюць ўзяцца за «адсталыя» раёны, Бешанковіцкага «перадавога» сярод іх няма.

За верасень па краіне сярэдні заробак зьнізіўся. Зьнізіўся ён і ў 74 раёнах Беларусі з 118.

Бешанковіцкі ж раён жа пакрысе ўзьнімаецца па лесьвіцы адстаючых. Калі ў траўні ён займаў 18-е месца "знізу", то ў верасьні ўжо ўзьняўся на 23-е месца. То-бок раён займае цяпер 96-е месца сярод 118 раёнаў рэспублікі.

Калі ў лютым сярэдні заробак у Бешанковіцкім раёне складаў 624 рублі, то зараз ён складае 797 рублёў. (+173 рублі!)

У Віцебскай вобласьці мы займаем 9-е месца "знізу" пасля Шаркаўшчынскага (701,7), Мёрскага (721,1), Вушацкага (755,3), Гарадоцкага (766,2), Шумілінскага (779,7), Браслаўскага (788,6), Сенненскага (793,8) і Расонскага (795,3) раёнаў.

Але ж у нашых суседзей лепельцаў сярэдні заробак у верасьні склаў 855,8 рубля, у Чашніцкім раёне - 943,2.

Найвышэйшы заробак па краіне каторы месяц у Салігорскага раёна. І хаця ён зьнізіўся за месяц на 352,6 рубля, усё роўна складае 1526,5.

У горадзе Віцебску сярэдні заробак атрымаўся 1000, 2 рубля.

М.Васільеў

Последние новости