beshankovichy.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Бешенковичей Экономика

04.12.2019 17:51

100 просмотров

0 комментариев

У Віцебскай вобласці прадалі тры былыя школы. Дзве з іх — практычна за капейкі

Камітэт «Віцебскаблмаёмасць» пасля неаднаразовых спробаў прадаў з аўкцыёну будынкі трох былых школ, паведамляюць «Віцьбічы».

Будынак былой Чарэйской базавай школы ў Чашніцкім раёне знайшоў новага гаспадара з шостай спробы. На гэты раз пачатковая цана складала 8 базавых велічынь (204 рубля). На лот прэтэндавалі тры пакупнікі. У выніку нерухомасць прадалі амаль за 51,3 тысячы рублёў сацыяльна-культурнай установе з Новалукомля.

Школу з агароднінасховішчам у Пачаевічах Чашніцкага раёна выставілі на аўкцыён у дзевяты раз - і за 80 рублёў прадалі адзінаму пакупніку, прыватнаму прадпрыемству з Мінска.

Сышоў з малатка будынак школы і ў Лепелі - яго прадавалі больш за 5 гадоў. Зараз за 26 рублёў яго набыла мясцовая жыхарка.

А ў Шуміліне прадалі былую гасцініцу. Яе за 11,7 тысячы рублёў купіла адзіная ўдзельніца таргоў - індывідуальная прадпрымальніца з райцэнтра.

Чытаць цалкам: https://realty.tut.by/news/offtop-realty/663852.html

Последние новости