beshankovichy.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Бешенковичей Экономика

28.01.2020 20:05

380 просмотров

0 комментариев

Малы і сярэдні бізнес у Бешанковіцкім раёне развіваецца

У Віцебскай вобласці колькасць суб’ектаў малога і сярэдняга бізнесу вырасла за 2019 год на 3,4%, а аб’ём паступленняў у бюджэт ад гэтай катэгорыі плацельшчыкаў павялічыўся амаль на траціну.

Такая інфармацыя размешчана на сайце інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах па Віцебскай вобласці, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Усяго на 1-га студзеня 2020 года рэгіёне зарэгістраваныя амаль 31,3 тыс. суб’ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва, у тым ліку каля 8,6 тыс. арганізацый і 22,7 тыс. індывідуальных прадпрымальнікаў. Асноўны прырост гэтага сегмента эканомікі у 2019 годзе забяспечылі ІП, колькасць якіх павялічылася на 5,2%.

Больш дынамічна пашыраўся прадпрымальніцкі сектар у Браслаўскім раёне, дзе колькасць суб’ектаў малога і сярэдняга бізнесу вырасла на 7,4%, а таксама ў Сеньненскім (6,2%), Талачынскім (5,5%), Бешанковіцкім (5,3%), Віцебскім (5%) раёнах.

З сельскіх рэгіёнаў найбольш развіта прадпрымальніцтва ў Аршанскім раёне, на тэрыторыі якога зарэгістравана больш як 4,2 тыс. суб’ектаў (рост за 2019 год на 4%). У Віцебску дзейнічаюць амаль 11,7 тыс. малых і сярэдніх арганізацый і ІП (4%). Разам з тым, у сямі раёнах колькасць суб’ектаў прадпрымальніцтва скарацілася, у тым ліку ва Ўшацкім і Расонскім раёнах на 5,3% і 4,2% адпаведна.

У 2019 годзе малы і сярэдні бізнэс заплаціў у бюджэт больш за Br 441 млн, што на 31,5% больш, чым у 2018-м. Найбольшы ўклад у станоўчую дынаміку ўнеслі сярэднія арганізацыі, на долю якіх прыйшлося каля чвэрці агульнай сумы паступленняў. Прычым за год гэтая катэгорыя юрасоб нарасціла аб’ём плацяжоў больш чым у тры разы ў параўнанні з дадзенымі за 2018 год.

Так, у Талачынскім раёне сярэдні бізнес павялічыў паступлення ў бюджэт у 4,6 разы, у Віцебскім — прыкладна ў 3,8 разы, Докшыцкім — у 2,2 разы, Бешанковіцкім — у 2 разы, у абласным цэнтры — у 2,5 разы .

У каментары для БЕЛТА начальнік абласной падатковай інспекцыі Валерый Лабацэвіч адзначыў, што у 2019 годзе арганізацыі малога і сярэдняга бізнесу павялічылі выручку і, адпаведна, падатковыя плацяжы. Шмат у чым гэта дазволіла па выніках года нарасціць аб’ёмы падатку на прыбытак у мясцовы бюджэт, у тым ліку перакрыць зніжэнне паступленняў ад нафтаперапрацоўчага сектара, які па аб’ектыўных прычынах не змог рэалізаваць свой падатковы патэнцыял у поўнай меры.

http://vitvesti.by/economy/kolichestvo-subektov-malogo-i-srednego-biznesa-v-vitebskoi-oblasti-vyroslo-na-3-4.html

Последние новости