beshankovichy.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Бешенковичей Экономика

16.03.2021 20:14

248 просмотров

0 комментариев

Зьнешні доўг Беларусі перавысіў рэкордныя 42 млрд даляраў. Аналітыкі прагназуюць, што росту заробкаў і пэнсій ня будзе

За 2020 год доўг павялічыўся на 1,4 млрд даляраў. Магчымасьці выплаціць усе запазычанасьці істотна зьнізіліся.

Ілюстрацыйнае фота

Валавы зьнешні доўг Беларусі на 1 студзеня 2021 году склаў 42,149 млрд даляраў, паведаміла прэс-служба Нацбанку. На долю ўраду прыпадае $18,586 млрд доўгу, Нацбанку — $821 млн, банкаў і нябанкаўскіх крэдытна-фінансавых арганізацый — $5,1 мільярда, суб’ектаў гаспадараньня — $15,4 млрд.

На думку аналітыка дасьледчай групы BusinessForecast.by Аляксандра Мухі, якога цытуе Tut.by, наступныя гадавыя плацяжы асноўнага доўгу і працэнтаў па вонкавым абавязку сэктару дзяржкіраваньня, банкаў і суб’ектаў гаспадараньня могуць перавысіць $17 млрд.

Такі вялікі памер выходзіць, калі ўлічваць і плацяжы, зьвязаныя з абслугоўваньнем доўгу, і плацяжы, тэрмін якіх не ўстаноўлены (калі крэдыторы запатрабуюць іх вяртаньня).

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Прыбытак прадпрыемстваў дзяржсэктару летась скараціўся ў 20 разоў

Ва ўмовах палітычнага крызісу і санкцыйнага ціску з боку заходніх дзяржаў рэфінансаваць і выплаціць іх у штатным рэжыме будзе «вельмі цяжка».

«Калі раней ва ўраду былі валютныя плацяжы па $3–3,5 млрд па валютным дзяржаўным доўгу, і больш за палову гэтай сумы Мінфін мог рэфінансаваць, дык цяпер з прычыны палітычнай сытуацыі немагчыма прыцягнуць новыя зьнешнія запазычаньні на міжнародных фінансавых рынках. А графік плацяжоў па вонкавым абавязку дзяржавы і іншых рэзыдэнтаў Беларусі застаецца напружаны».

На думку фінансавага аналітыка, праблема зьнешняга доўгу можа закрануць бюджэтнікаў, пэнсіянэраў і асоб, якія атрымліваюць сацыяльную дапамогу:

«Ва ўмовах, калі больш значныя сродкі давядзецца накіроўваць на пагашэньне і абслугоўваньне зьнешняга доўгу, магчымасьці ўраду па павышэньні пэнсій і заробкаў бюджэтнікаў істотна звужаюцца».

https://svabod1.azureedge.net/a/31153970.html

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Чатыры крызісы, якія навісьлі над беларускай эканомікай. Тлумачыць экспэрт

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Урад Беларусі чакае сёлета «бюжэтнай дзіркі» ў 5,6 мільярда рублёў

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Больш, чым на Крым і Краснаярскі край. Колькі крэдытаў Расея можа даць Беларусі

Последние новости