beshankovichy.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Бешенковичей Экономика

30.03.2021 20:38

191 просмотр

0 комментариев

Узнаўляльныя крыніцы энергіі ў 2020-м сталі галоўнай крыніцай электрычнасці ў ЕС

Гэта звязана з бурным развіццём сонечных і ветравых электрастанцый.

Фота Depositphotos.com

У 2020 годзе аб’ёмы вытворчасці «зялёнай» электраэнергіі ў ЕС павялічыліся на 10%. У выніку 27 краін упершыню атрымалі больш электрычнасці з узнаўляльных крыніц энергіі, чым з традыцыйных. Доля вугалю, нафты і газу знізілася да 37%, у той час як вецер, сонца, гідраэнергія і біямаса далі 38% ад усёй электрычнасці ў ЕС, паведамляе DW.

Да такіх высноў прыйшлі два аналітычныя цэнтры (брытанскі Ember і нямецкі Agora Energiewende), якія даследуюць пытанні энергетыкі і глабальнай трансфармацыі энергетыкі. У іх дакладзе адзначаецца, што гэта для Еўропы важны крок да пераходу на чыстую энергію.

Хутчэй за ўсё павялічваецца выкарыстанне сонечнай і ветравой энергетыкі. Сонечныя і ветравыя электрастанцыі вырабілі амаль адну пятую частку ўсёй электрычнасці ЕС.

На 10% знізілася вытворчасць электрычнасці на атамных электрастанцыях. Эксперты адзначаюць, што гэта найвялікшы спад за ўсю гісторыю атамнай энергетыкі. Гэта тлумачыцца закрыццём энергаблокаў у Швецыі і Германіі, а таксама праблемамі на АЭС у Францыі і Бельгіі ў 2020 годзе.

Даклад Ember і Agora Energiewende пацвярджае, што ў расійскіх экспарцёраў вугалю няма перспектыў на еўрапейскім рынку. Выкарыстанне вугалю за 2020 год знізілася амаль ва ўсіх краінах ЕС. Больш за тое, большасць еўрапейскіх краін маюць намер цалкам адмовіцца ад вугалю ў электраэнергетыцы да 2030 года.

Больш шанцаў на развіццё ў Еўропе маюць расійскія экспарцёры газу, у прыватнасці «Газпром» і «Наватэк». Прыродны газ павялічвае сваю долю на еўрапейскім рынку — летась доля газу дасягнула 20%, аднак узнаўляльныя крыніцы энергіі становяцца ўсё больш сур’ёзным канкурэнтам.

Нідэрланды — адна з краін, якая ў 2020 годзе павялічыла вытворчасць электраэнергіі на газавых электрастанцыях. Нідэрланды атрымліваюць расійскі газ па трубаправодзе «Паўночны паток».

Газавая генерацыя вырасла таксама ў Польшчы і Грэцыі. Аднак да 2023 года Польшча збіраецца цалкам адмовіцца ад паставак «Газпрома» і таму пракладвае цяпер газаправод з Нарвегіі «Baltic Pipe».

Грэцыя атрымлівае расійскі газ па «Турэцкім патоку», але ўжо сёлета краіне атрымае альтэрнатыўны азербайджанскі газ.

Таму павелічэнне долі прыроднага газу ў электравытворчасці ЕС не азначае, што гэта аўтаматычна прывядзе да павелічэння закупу расійскага прыроднага газу.

NN.by
https://nn.by/?c=ar&i=270659

Последние новости