beshankovichy.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Бешенковичей Экономика

31.03.2021 10:07

228 просмотров

0 комментариев

Сусьветны банк раскрыў галоўных даўжнікоў Расеі. Беларусь на першым месцы

Сусьветны банк упершыню апублікаваў зьвесткі пра двухбаковыя запазычанасьці многіх краінаў перад іншымі, у тым ліку перад Расеяй.

Паводле стану на канец 2019 году, як вынікае з матэрыялаў Сусьветнага банку, каля 30 краін, якія разьвіваюцца, завінаваціліся Расеі амаль 22,9 мільярда даляраў.

Найбуйнейшы даўжнік Расеі, паводле Сусьветнага банку, — Беларусь, якая вінаватая 8,1 мільярда даляраў на канец 2019 году. У сьнежні 2020 году Расея ўхваліла Беларусі яшчэ адзін крэдыт на 1 мільярд даляраў.

Сьледам за Беларусьсю ідуць:

  • Банглядэш (2,4 мільярда даляраў)
  • Вэнэсуэла (1,8 мільярда)
  • Індыя (1,7 мільярда)
  • Віетнам (1,6 мільярда)
  • Емэн (амаль 1,1 мільярда)
  • Аўганістан (849 мільёнаў даляраў)
  • Сэрбія (769 мільёнаў даляраў)
  • Украіна (606 мільёнаў даляраў)
  • Сырыя (525 мільёнаў)

https://svabod1.azureedge.net/a/31179400.html

Последние новости